Мiжнародны дзень роднай мовы адзначылі 21 лютага на факультэце пачатковай і музычнай адукацыі. Студэнты 1-га курса падрыхтавалі стэнд з інфармацыяй пра гісторыю гэтага свята і з выказваннямі беларускіх пісьменнікаў пра роднае слова, а пасля правялі віктарыну «Смачная мова».

Яе ўдзельнікі — студэнты, выкладчыкі і нават супрацоўнікі дэканата — сапраўды адчулі, што родная мова — гэта смачна: за правільны адказ на пытанне кожны атрымліваў салодкi прыз. У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, іншыя — мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай.

Аліна Бурдова, студэнтка групы 1 «А» ФПіМА


© 2024 Факультет начального и музыкального образования
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1а, 212022 г. Могилев, Республика Беларусь