Печать

Прызёрам VI Міжнароднага конкурсу «Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі ў творчасці настаўніка пачатковых класаў» зрабілася студэнтка групы 4 «А» факультэта пачатковай і музычнай адукацыі Кацярына Мацяж.

Распрацоўка плана-канспекта ўрока беларускай мовы «Гук [дз’] і яго абазначэнне на пісьме» для вучняў 2-га класа заняла першае месца па выніках адкрытага галасавання наведвальнікаў сайта www.1-4.by ў намінацыі «Урок у пачатковай школе». Згодна з палажэннем конкурсу, Кацярына будзе ўзнагароджана ганаровай граматай і каштоўным падарункам — флэш-накапляльнікам з запісанымі інтэрактыўнымі дыдактычнымі гульнямі.

Намеснік дэкана па навуковай рабоце Д. А. Доўгаль