Печать

6 сакавіка напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў зале Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова прайшоў конкурс «Гонар і мужнасць», удзельнікамі якога сталі студэнты шасці факультэтаў.

Факультэт пачатковай і музычнай адукацыі прадстаўляў студэнт групы М-31 Ілья Гацакоў. Ён прадэманстраваў свае таленты ў дэфіле, у кулінарным конкурсе, у творчым нумары, танцы, а таксама паказаў відэаролік аб сваёй малой радзіме — Рагачоўскім раёне. У выніку Ілья стаў пераможцам у намінацыі «За творчае ўвасабленне і вобраз» і заняў агульнае другое месца.

Віншуем Ілью з яркім і запамінальным выступленнем і жадаем вялікіх творчых поспехаў!

Ахрамоўскі Дзмітрый