Эстэтычнае выхаванне і фарміраванне адносін моладзі да рэчаіснасці, яе арыентацыі ў свеце матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей павінны быць у прыярытэце. У гэтым кірунку музей універсітэта пад кіраўніцтвам Л. В. Набокавай зладзіў вельмі цікавую выставу ў рамках Рэспубліканскай культурна-асветніцкай акцыі «Грані творчасці 2022–2023», якую наведалі студэнты групы Н-12 факультэта пачатковай і музычнай адукацыі.

Тэма любові да радзімы, паэзіі і часу, гісторыі і сэнсу жыцця натхніла арганізатараў на стварэнне гэтага карыснага праекта. А крыніцай натхнення студэнцкіх работ сталі цытаты твораў Максіма Танка, вядомага беларускага паэта, перакладчыка.

Выстава дала наведвальнікам велізарную колькасць добрых усмешак, пазітыўнага настрою, непадробных радасных эмоцый, эстэтычнай асалоды!

А. А. Свірыдзенка, дацэнт кафедры
тэорыі і методыкі пачатковай адукацыі,
куратар групы Н-12


© 2024 Факультет начального и музыкального образования
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1а, 212022 г. Могилев, Республика Беларусь