Печать

21 лютага 2024 года на факультэце пачатковай і музычнай адукацыі прайшла віктарына, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. Удзельнікамі інтэлектуальнага спаборніцтва, арганізаванага выкладчыкамі кафедры тэорыі і методыкі пачатковай адукацыі, сталі 8 каманд. Студэнты не толькі з цікавасцю прайшлі ўсе выпрабаванні, але і даведаліся пра гісторыю паўстання свята. Кампетэнтнае журы на чале з намеснікам дэкана па выхаваўчай рабоце Ю. В. Аляньковай вызначыла пераможцаў — імі стала каманда «Натхненне» ў складзе Гаравік Алены, Ткачовай Лікі, Хлышчанка Святланы і Чумак Аляксандры — і ўзнагародзіла ўсіх удзельнікаў віктарыны.

Д. А. Доўгаль, старшы выкладчык
кафедры тэорыі і методыкі пачатковай адукацыі

01.jpg 02.jpg 03.jpg

04.jpg 05.jpg 06.jpg

07.jpg 08.jpg 09.jpg

10.jpg 11.jpg 12.jpg