Пленарнае пасяджэнне канферэнцыі выкладчыкаў і супрацоўнікаў па выніках навукова-даследчай работы ў 2016 годзе прайшло 27 студзеня на факультэце пачатковай і музычнай адукацыі МДУ імя А. А. Куляшова, паведаміў намеснік дэкана па навуковай рабоце Д. А. Доўгаль.

У межах мерапрыемства адбылася прэзентацыя навуковых і вучэбных выданняў, падрыхтаваных выкладчыкамі факультэта ў 2016 годзе. Загадчык кафедры беларускай і рускай моў А. А. Папейка пазнаёміў прысутных з электроннай хрэстаматыяй па курсе «Авторская песня: языковые особенности жанра», якая атрымала грыф Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Загадчык кафедры педагогікі і методыкі пачатковага навучання С. П. Чумакова прадставіла дапаможнік «Теоретические основы воспитания младших школьников», рэкамендаваны ВМА па педагагічнай адукацыі ў якасці дапаможніка для студэнтаў спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя». Дацэнт кафедры беларускай і рускай моў Л. І. Шапавалава згадала гісторыю стварэння і акрэсліла значэнне выдадзенай калектыўнай манаграфіі «Этнолингвистическое и лексикографическое описание говоров могилевско-смоленского пограничья». На пленарным пасяджэнні з дакладамі выступілі загадчык кафедры педагогікі і методыкі пачатковага навучання С. П. Чумакова («Содержание теоретической подготовки студентов к воспитанию младших школьников»), дацэнт кафедры педагогікі і методыкі пачатковага навучання Г. С. Паддубская («Педагогическая диагностика как средство изучения младших школьников»), старшы выкладчык кафедры музычнага выхавання і харэаграфіі М. У. Атаян («Свобода дирижерского аппарата как основа мануальной техники руководителя хора»), старшы выкладчык кафедры беларускай і рускай моў Д. А. Доўгаль («Музейны квест як форма арганізацыі вучэбных заняткаў»). Удзельнікі адзначылі разнастайнасць кірункаў даследаванняў, якія праводзяцца на факультэце пачатковай і музычнай адукацыі, і абмеркавалі перспектывы навуковай работы кафедраў у Год навукі.


© 2024 Факультет начального и музыкального образования
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1а, 212022 г. Могилев, Республика Беларусь