• +375 222 28 30 60
  • Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Доўгаль Дзмітрый Аляксандравіч

Кантактная інфармацыя:
кафедра пачатковай адукацыі і лінгвадыдактыкі факультэта пачатковай і музычнай адукацыі,
установа адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова»,
вул. Касманаўтаў, 1, к. 247, 212022  г. Магілёў, Рэспубліка Беларусь
contacts

Біяграфічныя звесткі:
Нарадзіўся 24 мая 1977 г. у в. Пратасевічы Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1999 г. скончыў з адзнакай філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Славянская філалогія». У 1999–2007 гг. — настаўнік славянскіх моў і літаратур Славянскай гімназіі г. Бабруйска. З 2007 г.— старшы выкладчык кафедры беларускай і рускай моў, з 2018 г. — дацэнт кафедры пачатковай адукацыі і лінгвадыдактыкі МДУ імя А. А. Куляшова. З 2016 г. выконвае абавязкі намесніка дэкана па навуковай рабоце факультэта пачатковай і музычнай адукацыі МДУ імя А. А. Куляшова.
У 2011 г. скончыў аспірантуру МДУ імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Беларуская мова».
8 разоў (у 2009, 2010, 2012, 2013, 2015, 2016, 2017 і 2018 гг.) узнагароджаны спецыяльным дыпломам Магілёўскага аблвыканкама за высокія дасягненні ў рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах.
Лаўрэат Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў (2013 г.).
У 2018 г. узнагароджаны Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта; у 2019 г. — Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Асноўныя выкладаемыя дысцыпліны:
«Беларуская мова», «Беларуская мова (прафесійная лексіка)», «Методыка выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання», «Асновы навукова-даследчай работы», «Каліграфія».

Сфера навуковых інтарэсаў:
сучасныя славянскія мовы, маўленчы этыкет, развіццё інтэлектуальных і творчых здольнасцей студэнтаў і школьнікаў.
Удзельнік 25 навуковых канферэнцый.
Аўтар больш як 40 навуковых і навукова-метадычных публікацый.


Президент Республики Беларусь
Министерство образования Республики Беларусь
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Национальная библиотека Беларуси
АБИТУРИЕНТ.BY
© 2019 Факультет начального и музыкального образования
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1а, 212022 г. Могилев, Республика Беларусь