Рейтинг@Mail.ru

История кафедры

Кафедра беларускай і рускай моў створана на педагагічным факультэце (цяпер факультэт пачатковай і музычнай адукацыі) ў 1988 г. Загадчыкі кафедры — кандыдаты філалагічных навук дацэнты А. С. Лаўшук (у 1988–2002 гадах і 2015–2016 гадах), Л. І. Шапавалава (2002–2011 гг.), В. М. Шаршнёва (2011–2015 гг.) і А. А. Папейка (з 2016 года).

У 2013 годзе кафедра адзначыла сваё 25-годдзе. «Атмасфера ўзаемадапамогі і творчасці» — так назвала артыкул пра гісторыю стварэння і дзейнасць кафедры старшы выкладчык Т. І. Якубовіч.