Научно методический семинар «Использование информационно-коммуникационных технологий в педагогическом образовании»  (26.11.2019)

26 лістапада 2019 года выкладчыкі і студэнты факультэта пачатковай і музычнай адукацыі сталі ўдзельнікамі навукова-метадычнага семінара «Выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у педагагічнай адукацыі». На семінары, арганізаваным загадчыкам кафедры пачатковай адукацыі і лінгвадыдактыкі С. П. Чумаковай, былі абмеркаваны пытанні выкарыстання ІКТ у сферы вышэйшай, агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дарослых і моладзі. Дакладчыкамі выступілі супрацоўнікі кафедры пачатковай адукацыі і лінгвадыдактыкі (загадчык С. П. Чумакова, дацэнты А. А. Папейка, А. А. Свірыдзенка, Д. А. Доўгаль), дацэнт кафедры методыкі выкладання матэматыкі Л. В. Лешчанка (судакладчыкі — магістранты А. Лагушко і К. Новікава) і начальнік цэнтра дашкольнай, пачатковай і спецыяльнай адукацыі МДАІРА Н. М. Дзем’яновіч (тэматыка дакладаў прадстаўлена ў праграме семінара). Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі знайшлі адлюстраванне не толькі ў выступленнях, але і пры арганізацыі мерапрыемства: удзельнікамі семінара ў анлайн-рэжыме мелі магчымасць стаць усе суб’екты вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара бесперарыўнай педагагічнай адукацыі, створанага на базе БДПУ імя Максіма Танка.

Д. А. Доўгаль, намеснік дэкана па навуковай рабоце ФПіМА


© 2024 Факультет начального и музыкального образования
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1а, 212022 г. Могилев, Республика Беларусь