
3 чэрвеня 2026 года студэнты 2 і 3 курсаў факультэта пачатковай і музычнай адукацыі прынялі ўдзел у майстар-класе «Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу ўрока праз выкарыстанне практыка-арыентаваных задач на ўроку матэматыкі». Сваім вопытам у межах падрыхтоўкі да ўдзелу ў заключным этапе рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь» падзялілася Анастасія Ігараўна Гарадзецкая, настаўнік пачатковых класаў ДУА «Гімназія г. Асіповічы», выпускніца факультэта.
Удзельнікі мерапрыемства і члены творчай групы па падрыхтоўцы педагагічных работнікаў Магілёўшчыны да выступлення на рэспубліканскім форуме адзначылі высокі ўзровень праведзенага Анастасіяй Ігараўнай майстар-класа і далі слушныя парады па яго ўдасканаленні.
Д. А. Доўгаль,
старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі пачатковай адукацыі



