27 красавіка на факультэце пачатковай і музычнай адукацыі прайшла Рэгіянальная навукова-практычная канферэнцыя «Маладая навука – 2017», у якой, акрамя студэнтаў МДУ імя А. А. Куляшова, узялі ўдзел навучэнцы Горацкага педагагічнага каледжа і студэнты Яраслаўскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя К. Д. Ушынскага.

На пленарным пасяджэнні выступілі студэнты выпускных курсаў Раздабарава Альбіна (тэма даклада «Формирование основ нравственной культуры у младших школьников»; навуковы кіраўнік — дацэнт Г. С. Паддубская), Комар Вікторыя («Методика работы по предупреждению и устранению математических ошибок учащихся 2 класса»; нав. кір. — дацэнт В. У. Нікалаева), Лазарава Алена («Формирование эстетического вкуса у младших школьников на уроках музыки»; нав. кір. — прафесар Б. А. Галяшэвіч), Ганчар Кацярына («Краязнаўства пры вывучэнні беларускай мовы і літаратуры: мэты, змест, формы, пераемнасць»; нав. кір. — дацэнт Л. І. Шапавалава) і Мацяж Кацярына («Воспитание культуры досуга у младших школьников»; нав. кір. — дацэнт С. П. Чумакова). Секцыйныя пасяджэнні, у якіх прынялі ўдзел каля сотні маладых даследчыкаў, прэзентавалі ўвесь спектр кірункаў навукова-даследчай работы, якая праводзіцца на факультэце. Студэнты 2–5 курсаў прадставілі свае напрацоўкі па актуальных праблемах дыдактыкі і методык пачатковай адукацыі, тэорыі і методыкі выхавання малодшых школьнікаў, методык выкладання матэматыкі, беларускай і рускай моў, методыкі музычнага выхавання і харэаграфіі.

Намеснік дэкана па навуковай рабоце Д. А. Доўгаль


© 2024 Факультет начального и музыкального образования
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1а, 212022 г. Могилев, Республика Беларусь