3 верасня выкладчыкі кафедры беларускай і рускай моў у складзе дэлегацыі МДУ імя А. А. Куляшова наведалі сталіцу Дня беларускага пісьменства горад Полацк. Лейтматывамі сёлетніх святочных мерапрыемстваў сталі 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, запачаткаванага славутым палачанінам Францыскам Скарынам, і 1155-годдзе з дня заснавання самага старажытнага горада Беларусі. Фестываль кнігі і прэсы, выставы «Малая падарожная кніжыца» і «Люду посполитому к доброму научению» ў музеі кнігадрукавання, літаратурнае свята «Мая Полаччына», выстава «Горад у макетах» — вось толька невялікая частка мерапрыемстваў, удзельнікамі якіх сталі прадстаўнікі факультэта пачатковай і музычнай адукацыі. Інфармацыйна насычаны і багаты на ўражанні візіт паспрыяе эфектыўнай арганізацыі вучэбна-выхаваўчай работы кафедры ў новым навучальным годзе.


© 2024 Факультет начального и музыкального образования
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1а, 212022 г. Могилев, Республика Беларусь