Рейтинг@Mail.ru

19 снежня на факультэце пачатковай і музычнай адукацыі, як і ва ўсім універсітэце, прайшоў дзень адчыненых дзвярэй для будучых абітурыентаў. Вучні ўстаноў адукацыі г. Магілёва сустрэліся з прадстаўнікамі адміністрацыі і выкладчыкамі факультэта, пазнаёміліся са спецыяльнасцямі, па якіх ажыццяўляецца навучанне, атрымалі прэзентацыйныя матэрыялы. Цэнтральнай падзеяй у праграме сустрэчы стаў факультэцкі конкурс «Міс Зіма», дзякуючы якому вучні апынуліся ў атмасферы студэнцкай весялосці, творчасці і прыгажосці.

Намеснік дэкана ФПіМА Дзмітрый Доўгаль

Автор : joomla блоги