Выкладчыкі кафедры беларускай і рускай моў прынялі ўдзел у працы журы трэцяга (абласнога) этапу Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, які прайшоў у Магілёве з 8 па 12 студзеня 2018 года.

Супрацоўнікі факультэта пачатковай і музычнай адукацыі ўзначальвалі журы ў асобных класах: дацэнт Л. І. Шапавалава — у 9 класе (алімпіяда па рускай мове і літаратуры), старшы выкладчык Д. А. Доўгаль — у 11 класе (алімпіяда па беларускай мове і літаратуры).

Праца з адоранай вучнёўскай і студэнцкай моладдзю — адзін з кірункаў вучэбна-метадычнай работы кафедры беларускай і рускай моў, які мае важнае значэнне для развіцця адукацыі ў нашым рэгіёне.


© 2024 Факультет начального и музыкального образования
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1а, 212022 г. Могилев, Республика Беларусь