10 лютага выкладчыкі кафедры беларускай і рускай моў правялі заняткі з вучнямі старшых класаў Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці.

Дацэнт А. А. Свірыдзенка і старшы выкладчык Д. А. Доўгаль у межах супрацоўніцтва з ДУДА «Абласны цэнтр творчасці» наведалі сярэднюю школу № 2 г. Слаўгарада, на базе якой адбыліся заняткі па падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання і алімпіяды па беларускай і рускай мовах. Выкладчыкі не толькі раскрылі перад старшакласнікамі складаныя пытанні мовазнаўства, але і пазнаёмілі прысутных са спецыяльнасцямі, па якіх вядзецца навучанне на факультэце пачатковай і музычнай адукацыі МДУ імя А. А. Куляшова. Выкладчыкі адказалі на ўсе пытанні, якія цікавілі вучняў і іх педагогаў, і прэзентавалі ўдзельнікам прафарыентацыйныя буклеты факультэта.


© 2024 Факультет начального и музыкального образования
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1а, 212022 г. Могилев, Республика Беларусь