Печать

Выкладчык ФПіМА ўзнагароджаны спецыяльным дыпломам аблвыканкама

Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт узнагародзіў выкладчыкаў устаноў адукацыі за падрыхтоўку вучняў да рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах па выніках 2017–2018 навучальнага года. Спецыяльным дыпломам і прэміяй адзначаны дацэнт кафедры пачатковай адукацыі і лінгвадыдактыкі МДУ імя А. А. Куляшова Дзмітрый Аляксандравіч Доўгаль — трэнер абласной каманды па падрыхтоўцы да заключнага этапу алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура». Сёлета навучэнцы Магілёўшчыны заваявалі 13 дыпломаў і 2 пахвальныя водзывы і ў трэці раз за апошняе чатырохгоддзе сталі абсалютнымі пераможцамі рэспубліканскага форуму.