Печать

Клуб аматараў педагагічнага кіно адкрыўся на факультэце пачатковай і музычнай адукацыі

28 снежня ў Міжнародны дзень кіно на нашым факультэце распачаў сваю дзейнасць Клуб аматараў педагагічнага кіно «Пятая пара» (за такую назву прагаласавала большасць удзельнікаў апытання, праведзенага ў факультэцкай суполцы сацыяльнай сеткі vk.com). Гэта аб’яднанне дазволіць будучым педагогам факультэта пазнаёміцца з найлепшымі творамі сусветнага кінематографа, прысвечанымі педагогам і тым праблемам, з якімі яны сутыкаюцца ў сваёй дзейнасці.

Куратары кінаклуба — студэнты групы Н-21 Дзіна Пастушэнка і Наталля Марчанка і выкладчык кафедры пачатковай адукацыі і лінгвадыдактыкі Д. А. Доўгаль — прапанавалі для дэбютнага прагляду фільм «Харысты» французскага рэжысёра Крыстофа Барацье. Гэта светлая гісторыя з цудоўнай музыкай кампазітара Бруно Куле пераносіць гледачоў у пасляваенную Францыю і распавядае, як настаўнік Клеман Мацьё стварыў хор з выхаванцаў інтэрната «Дно сажалкі». У абмеркаванні фільма ўзялі ўдзел студэнты 2 і 3 курсаў, а ў якасці эксперта выступіла А. У. Матычка, канцэртмайстар кафедры музыкі і эстэтычнай адукацыі.

Клуб аматараў педагагічнага кіно плануе працягнуць сваю працу ў 2019 годзе і запрашае на кінасеансы ўсіх ахвотных.

01.jpg 02.jpg