Печать

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Студэнты і выкладчыкі ФПіМА традыцыйна не засталіся ў баку ад святочных мерапрыемстваў.

Пяць каманд нашага факультэта ўзялі ўдзел у віктарыне «Рускай мове дай разгрузку — размаўляй па-беларуску», якую сумесна падрыхтавалі і правялі выкладчыкі ФПіМА і ФЗМ. Усе годна праявілі сябе, а найлепшы вынік прадэманстравала каманда групы Н-12 «Валошкі» ў складзе Арланавай Лізаветы, Прончанка Ірыны, Тарасавай Настассі і Шаблаўнёвай Яніны. Пераможцы атрымалі ад студэнцкага прафкама салодкі прыз.

Таксама ў святочны дзень адбылося чарговае пасяджэнне клуба педагагічнага кіно «Пятая пара». Прагледзеўшы дакументальны фільм «Глыбоцкая змова», удзельнікі кінаклуба абмеркавалі сітуацыю з беларускамоўнай адукацыяй у нашай краіне.

Кафедра пачатковай і музычнай адукацыі дзякуе ўсім студэнтам за актыўны ўдзел і запрашае карыстацца роднай мовай не толькі па святах.

Дацэнт кафедры ПаіЛД Д. А. Доўгаль

01.jpg 02.jpg 03.jpg

04.jpg