Печать

Выстава «Вобразы жаночай мары» была арганізавана на факультэце пачатковай і музычнай адукацыі з ініцыятывы намесніка дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Н. У. Пахомавай. Экспанатамі выставы сталі мастацкія вырабы, творы рукадзелля, фатаграфіі, малюнкі і вершы.

Цудоўныя кветкі з бісеру прадставіла Кацярына Мельнічэнка. Першакурсніцы Дар’я Забеніна і Настасся Тарасава паказалі сябе як выдатныя майстрыхі вышыўкі. Жаночаму характару былі прысвечаны вершы Дзіны Пастушэнка. Ангеліна Зелянкевіч убачыла жаночую мару вачыма музыкі, стварыўшы цэлую «партытуру» жаночай душы.

Ахрамоўскі Дзмітрый, студэнт групы М-31