Печать

З 25 па 29 сакавіка ў Магілёве праходзіў заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура». На цырымоніі адкрыцця, якая адбылася 25 сакавіка ў Абласным цэнтры творчасці, з прывітальным словам выступіў дацэнт кафедры пачатковай адукацыі і лінгвадыдактыкі Дзмітрый Доўгаль, шматгадовы трэнер абласной каманды школьнікаў, восем разоў адзначаны Спецыяльным дыпломам Магілёўскага аблвыканкама за дасягненні ў алімпіядным руху (падрабязнасці гл. у «Весніку Алімпіяды», падрыхтаваным студэнтамі аддзялення журналістыкі (кір. В. І. Еўмянькоў)).