Печать

28 верасня 2019 года пры факультэце пачатковай і музычнай адукацыі пачала сваю дзейнасць школа падрыхтоўкі да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. Удзельнікамі школы сталі вучні 9–11-х класаў з Магілёва, Крычава і Клімавіцкага раёна, якія на працягу двух месяцаў пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры пачатковай адукацыі і лінгвадыдактыкі Д. А. Доўгаля будуць займацца вывучэннем складаных пытанняў беларускай мовы, развіццём вуснага і пісьмовага маўлення, пашырэннем літаратурнага кругагляду. Заняткі ў школе дазволяць дапытлівым старшакласнікам паспяхова падрыхтавацца да ўдзелу ў розных этапах рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».

01.jpg 02.jpg