Печать

3 красавіка 2020 года на факультэце пачатковай і музычнай адукацыі прайшоў семінар-кансультацыя, прысвечаны падрыхтоўцы дыпломных работ студэнтамі завочнай формы атрымання адукацыі. Арганізатарам мерапрыемства выступіла кафедра пачатковай адукацыі і лінгвадыдактыкі.

Праграма семінара была падрыхтавана на аснове анкетавання, праведзенага сярод студэнтаў ЗФАА. Найбольшую цікавасць выклікалі пытанні, звязаныя з вызначэннем метадалагічных характарыстык даследавання, карэктным цытаваннем і афармленнем спасылак на выкарыстаныя крыніцы, асаблівасцямі праверкі работы сістэмай «Антыплагіят». Менавіта гэтым аспектам падрыхтоўкі дыпломных даследаванняў былі прысвечаны выступленні загадчыка кафедры С. П. Чумаковай і дацэнта Д. А. Доўгаля. А выпускніца факультэта, студэнтка 2-ой ступені атрымання вышэйшай адукацыі Вікторыя Міхалап прадэманстравала выступленне з прамовай пры абароне дыпломнай работы.

Д. А. Доўгаль, намеснік дэкана па навуковай рабоце

01.jpg 02.jpg 03.jpg

04.jpg 05.jpg