Печать

Дацэнт кафедры пачатковай адукацыі і лінгвадыдактыкі Алена Андрэеўна Свірыдзенка стала пераможцай конкурсу вучэбна-метадычных распрацовак, які штогод праводзіцца ў МДУ імя А. А. Куляшова. Спецыяльны дыплом быў уручаны выкладчыку на пасяджэнні навукова-метадычнага савета, якое прайшло 31 жніўня 2020 года. Першае месца ў намінацыі «Вучэбна-метадычнае забеспячэнне правядзення практычных (семінарскіх, лабараторных) заняткаў» прынеслі распрацаваныя Аленай Андрэеўнай рабочыя сшыткі па дысцыпліне «Методыка выкладання рускай мовы і літаратурнага чытання».

Калектыў факультэта пачатковай і музычнай адукацыі віншуе калегу з поспехам і жадае прафесійных здзяйсненняў у новым навучальным годзе!