Печать

Рэгіянальная навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў і аспірантаў «Маладая навука – 2022» прайшла на факультэце пачатковай і музычнай адукацыі.

На пленарным пасяджэнні вынікі сваіх даследаванняў прадставілі студэнты выпускнога курса Настасся Тарасава, Лізавета Арланава, Ангеліна Зелянкевіч і Святлана Кірпічова. Дасканалая структура дакладаў, яркія ілюстрацыі, аргументаваныя высновы, падмацаваныя высокай прамоўніцкай культурай выступоўцаў, выклікалі жывую зацікаўленасць слухачоў — выкладчыкаў і студэнтаў ФПіМА.

Традыцыйна на канферэнцыі ўзнагароджваюць прызёраў конкурсаў і алімпіяд, якія праводзяцца ў межах дзён маладой навукі. Не стала выключэннем і сёлетняе пасяджэнне. Дыпломы і падарункі пераможцам уручылі выкладчыкі кафедры тэорыі і методыкі пачатковай адукацыі — загадчык С. П. Чумакова, дацэнт А. А. Свірыдзенка і старшы выкладчык Т. П. Чыкіндзіна.

Пасля пленарнага пасяджэння праца канферэнцыі працягнулася ў пяці секцыях.

Тэзісы найлепшых дакладаў, прачытаных студэнтамі, пабачаць свет у зборніку матэрыялаў канферэнцыі.

Д. А. Доўгаль,
намеснік дэкана па навуковай рабоце

01.jpg 02.jpg 03.jpg

04.jpg 05.jpg 06.jpg

07.jpg 08.jpg 09.jpg

10.jpg