Печать

Традыцыйны конкурс «Лепшы будучы настаўнік» прайшоў у МДУ імя А. А. Куляшова.

Гонар нашага факультэта на ім абараняла студэнтка групы Н-41 Домніч Паліна.

Сёлетняе спаборніцтва паміж канкурсантамі было як ніколі напружаным. З першага выпрабавання вызначыліся фаварыты, якія ўрэшце і занялі тры прызавыя месцы.

Прыемна, што адным з лідараў стала наша Паліна: яна перамагла ў складаным «Конкурсе-сюрпрызе», у якім удзельнікі дэманструюць сваю эрудыцыю і ўменне вырашыць педагагічную сітуацыю. А ў конкурсе праектаў «Малой Радзіме — нашы таленты» і на ўроку ў незнаёмым класе Паліна заняла другія месцы.

Студэнты, дэканат і ўсе кафедры факультэта пачатковай і музычнай адукацыі шчыра віншуюць Паліну з цудоўным выступленнем і зычаць ёй шчаслівай прафесійнай будучыні!