10 верасня студэнты 3-га курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» наведалі Музей Славы Магілёўшчыны.
Новы музей уяўляе сабой сучасны культурна-адукацыйны цэнтр, створаны з выкарыстаннем інтэрактыўных тэхналогій і мультымедыйных распрацовак. Ён вылучаецца высокім узроўнем якасці выкарыстаных матэрыялаў і арыгінальнасцю архітэктурна-мастацкага афармлення. У ім прадстаўлена 16 музейных экспазіцый: «Магілёў даваенны. Напярэдадні…», «Пачатак вайны… Арганізацыя абароны Магілёва», «Баі на Буйніцкім полі. Легендарны 388-ы стралковы полк С. Ф. Куцепава», «Падпольны рух», «Вызваленне Магілёўскай вобласці» і іншыя.
Візіт стаў данінай павагі людзям, якія змагаліся за мірную будучыню нашай Радзімы.
Д. А. Доўгаль, А. А. Свірыдзенка,
куратары вучэбных груп 4122231 і 4122232