Печать

Студэнты 4-га курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» наведалі выставу магілёўскага творцы Сяргея Калядзюка ў выставачнай зале ўніверсітэта. «Дыялог з пейзажам» — так называецца выстава — стаў нагодай для гутаркі пра мастацтва і яго ролю ў нашым жыцці. Педагог дадатковай адукацыі аддзела па ІіВР Л. В. Набокава пазнаёміла з асобай мастака, а студэнты падрыхтавалі выказванні пра тое, што яны ўбачылі, адчулі і зразумелі ў яго творах.

Заняткі, праведзеныя ў межах дысцыпліны «Педагагічная рыторыка», паспрыялі развіццю неабходных для будучых спецыялістаў уменняў выразна і пераканаўча выказваць думкі, лагічна будаваць прамову і эфектыўна выкарыстоўваць прыёмы красамоўства ў педагагічнай практыцы пры правядзенні выхаваўчых мерапрыемстваў.

Дзмітрый Доўгаль, старшы выкладчык
кафедры тэорыі і методыкі пачатковай адукацыі