• +375 222 28 30 60
  • Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Абабурка Мікалай Васільевіч

Кантактная інфармацыя:
кафедра пачатковай адукацыі і лінгвадыдактыкі,
установа адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова»,
вул. Касманаўтаў, 1, к. 247, 212022  г. Магілёў, Рэспубліка Беларусь
contacts

Біяграфічныя звесткі:
Нарадзіўся 15.05.1941 г. у в. Морач Клецкага р-на Мінскай (былой Баранавіцкай) вобл.
Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта па спецыяльнасці «беларуская мова, руская мова і літаратура» (1966), аспірантуру Беларускага дзяржаўнага універсітэта (пры кафедры беларускай мовы) па спецыяльнасці «беларуская мова» (1969). Стажыраваўся ў Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР (1985).
Кандыдат філалагічных навук (1971), кандыдацкая дысертацыя «Дыялектная лексіка ў беларускай савецкай прозе» (навуковы кіраўнік — доктар філалагічных навук прафесар М. А. Жыдовіч) абаронена ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры, нямецкай мовы Грабянецкай СШ Чэрвеньскага р-на Мінскай вобласці (1969–1970), метадыстам Навукова-метадычнага кабінета Міністэрства сярэдняй і спецыяльнай адукацыі БССР (1970).
Старшы выкладчык (1970–1976), дацэнт (1976–1996), прафесар (1996), загадчык (1973–1983) кафедры беларускай мовы МДУ імя А. А. Куляшова.
Узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР (1983).
1983–1984 — дацэнт кафедры беларускай мовы.
1984–1986 — навучанне ў дактарантуры НАН Беларусі.
1987–1993 — дацэнт кафедры беларускай мовы.
1993–2017 — прафесар кафедры беларускай мовы (агульнага і славянскага мовазнаўства).
З 2018 года прафесар кафедры беларускай і рускай моў.
2011 — Ганаровая грамата Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта.
2001 — абарона доктарскай дысертацыі.
2012 — прафесар кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства.
2013 — падзяка Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі. За пленную дзейнасць грунтоўны ўклад у вывучэнне беларускай мовы, шматгадовае супрацоўніцтва з НАН Беларусі па развіцціт філалагічнай навукі, падрыхтоўку навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі.
2015–2020 — кіраўнік заданняў Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў (падпраграма «Сучасная беларуская мова і лінгвакультура беларускаў: тэорыя, методыка, лексікаграфія»).
2016 — святкаванне 75-годдзя з Дня нараджэння і 55-годдзя навукова-педагагічнай дзейнасці.
20.05.2016 — Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя пытанні лінгвістыкі, лінгвастылістыкі і лінгвакультуралогіі» прысвечаная 75-годдзя з Дня нараджэння прафесара М. В. Абабуркі.
2016 — Ганаровая грамата Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.

Сфера навуковых інтарэсаў:
Навукова-даследчая спецыялізацыя — сучасная беларуская мова (лексікалогія), беларуская дыялекталогія (лексіка), гісторыя беларускай літаратурнай мовы, лінгвістыка тэксту (мова беларускай мастацкай літаратуры), стылістыка (мастацкага тэксту) і культура беларускай мовы, методыка выкладання беларускай мовы, параўнальная граматыка (беларускай і рускай моў), праблемы перакладу (з рускай на беларускую мову), гісторыя мовазнаўства (беларускага) і інш.
Навукова-дыдактычная спецыялізацыя — сучасная беларуская мова, стылістыка беларускай мовы, культура беларускай мовы, параўнальная граматыка беларускай і рускай моў, лінгвістычны аналіз мастацкага тэксту.


© 2021 Факультет начального и музыкального образования
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1а, 212022 г. Могилев, Республика Беларусь