22 красавіка 2021 года на факультэце пачатковай і музычнай адукацыі прайшла Рэгіянальная навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў і аспірантаў ВНУ Магілёўскай вобласці «Маладая навука – 2021».
Асаблівасцю сёлетняй канферэнцыі стала тое, што пленарнае пасяджэнне праводзілася з выкарыстаннем інтэрнэт-платформы ZOOM. Студэнты і выкладчыкі не толькі нашай ВНУ, але і іншых устаноў мелі магчымасць пазнаёміцца з дакладамі і паўдзельнічаць у іх абмеркаванні ў анлайн-рэжыме.
Выступленні Чысцяковай Яніны (тэма «Метадычныя асаблівасці вывучэння сказаў Г. Аўласенкі на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі») Ляшчынскай Ганны («Личностно-ориентированное образование младших школьников на уроках музыки»), Марчанка Наталлі («Развитие пространственных представлений младших школьников в процессе изучения элементов геометрии») і Міхалёнак Марыі («Лего-приемы на уроках русского языка на І ступени общего среднего образования») прэзентавалі розныя кірункі даследчай работы на факультэце. Даклады выклікалі жывую і зацікаўленую дыскусію.
Усяго ў працы секцыі «Пачатковая і музычная адукацыя» прынялі ўдзел больш за 150 студэнтаў МДУ імя А. А. Куляшова і ЯДПУ імя К. Д. Ушынскага. Тэзісы амаль трыццаці дакладаў рэкамендаваны да друку.
Намеснік дэкана па навуковай рабоце Д. А. Доўгаль