13 красавіка 2022 года на ФПіМА ў рамках дзён кафедры тэорыі і методыкі пачатковай адукацыі прайшла алімпіяда па методыцы выкладання мовы і літаратурнага чытання сярод студэнтаў 3 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя». Удзельнікі алімпіяды выканалі тэставыя заданні, папрактыкаваліся ў рашэнні метадычных задач і складанні аргументаваных выказванняў па актуальных праблемах выкладання мовы і чытання на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Арганізатары алімпіяды дацэнты кафедры А. А. Свірыдзенка і Д. А. Доўгаль вызначылі, што найлепшы вынік прадэманстравала студэнтка групы 4122191 Марына Пісарэнка. Другое месца ў яе аднагрупніцы Ганны Шаранковай. Трэцяе раздзялілі студэнткі групы 4122192 Аніта Клімашова і Марына Макарчанка.

Кафедра кафедры тэорыі і методыкі пачатковай адукацыі віншуе пераможцаў і жадае ўсім удзельнікам поспехаў у вучобе і прафесійнай дзейнасці!

Д. А. Доўгаль,
дацэнт кафедры тэорыі і методыкі пачатковай адукацыі


© 2024 Факультет начального и музыкального образования
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1а, 212022 г. Могилев, Республика Беларусь