9 лютага 2023 года старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі пачатковай адукацыі Д. А. Доўгаль правёў для навучэнцаў Магілёўшчыны анлайн-практыкум па падрыхтоўцы да алімпіяды па беларускай мове.

У мерапрыемстве, арганізаваным у межах супрацоўніцтва факультэта пачатковай і музычнай адукацыі з навучальнымі ўстановамі рэгіёна, прынялі ўдзел вучні і педагогі Магілёўскага, Бабруйскага, Бялыніцкага, Горацкага, Круглянскага, Крычаўскага, Мсціслаўскага, Слаўгарадскага і Чавускага раёнаў.

Дапамога ўстановам агульнай сярэдняй адукацыі ў працы з адоранымі і высокаматываванымі вучнямі з’яўляецца адным з кірункаў прафарыентацыйнай работы факультэта пачатковай і музычнай адукацыі МДУ імя А. А. Куляшова.


© 2024 Факультет начального и музыкального образования
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1а, 212022 г. Могилев, Республика Беларусь