Чарговы дзень адчыненых дзвярэй прайшоў 18 лютага 2023 года на факультэце пачатковай і музычнай адукацыі. Амаль тры дзясяткі навучэнцаў магілёўскіх школ і каледжаў наведалі наш універсітэт.
Да абітурыентаў і педагогаў звярнуліся намеснік дэкана па вучэбнай рабоце Ю. П. Чаркасава, выкладчыкі абедзвюх факультэцкіх кафедраў — Д. А. Доўгаль і Н. П. Шарстук. Яны пазнаёмілі з асаблівасцямі правядзення сёлетняй уступнай кампаніі, расказалі пра вучобу на факультэце і перспектывы працаўладкавання пасля яе завяршэння, адказалі на пытанні.
Наступны дзень адчыненых дзвярэй адбудзецца на факультэце 15 красавіка.