13 красавіка 2023 года на факультэце пачатковай і музычнай адукацыі прайшла алімпіяда па методыках выкладання мовы і чытання сярод студэнтаў 3 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя». Удзельнікі алімпіяды, якая традыцыйна праводзіцца ў рамках дзён кафедры тэорыі і методыкі пачатковай адукацыі, выканалі тэставыя заданні і папрактыкаваліся ў рашэнні метадычных задач па методыцы выкладання мовы і чытання ў пачатковых класах.

Арганізатары алімпіяды дацэнт кафедры А. А. Свірыдзенка і старшы выкладчык Д. А. Доўгаль вызначылі, што найлепшы вынік па методыцы вынік выкладання рускай мовы і літаратурнага чытання прадэманстравала студэнтка групы 4122201 Анастасія Палякова, а найлепшы адказ па методыцы выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання належыць студэнтцы групы 4122202 Анастасіі Шаршуковай.

Кафедра тэорыі і методыкі пачатковай адукацыі віншуе пераможцаў і жадае ўсім удзельнікам поспехаў у вучобе і прафесійнай дзейнасці!

Д. А. Доўгаль,
старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі пачатковай адукацыі


© 2024 Факультет начального и музыкального образования
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1а, 212022 г. Могилев, Республика Беларусь