21 лютага 2024 года на факультэце пачатковай і музычнай адукацыі прайшла віктарына, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. Удзельнікамі інтэлектуальнага спаборніцтва, арганізаванага выкладчыкамі кафедры тэорыі і методыкі пачатковай адукацыі, сталі 8 каманд. Студэнты не толькі з цікавасцю прайшлі ўсе выпрабаванні, але і даведаліся пра гісторыю паўстання свята. Кампетэнтнае журы на чале з намеснікам дэкана па выхаваўчай рабоце Ю. В. Аляньковай вызначыла пераможцаў — імі стала каманда «Натхненне» ў складзе Гаравік Алены, Ткачовай Лікі, Хлышчанка Святланы і Чумак Аляксандры — і ўзнагародзіла ўсіх удзельнікаў віктарыны.
Д. А. Доўгаль, старшы выкладчык
кафедры тэорыі і методыкі пачатковай адукацыі