28 сакавіка студэнты групы 4122231 (Н-11) наведалі «Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі». На пейзажнай выставе з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь былі прадстаўлены жывапісныя палотны знакамітых беларускіх мастакоў ХХ-ага стагоддзя: Гаўрыіла Вашчанкі, Барыса Заборава, Паўла Масленікава, Альгерда Малішэўскага, Галіны Азгур, Віталя Цвіркі і іншых творцаў. Выстава «Край белых буслоў» раскрыла перад будучымі настаўнікамі прыгажосць Бацькаўшчыны і паспрыяла знаёмству са славутымі творцамі і мясцінамі роднага краю.

«Экскурсавод з захапленнем расказваў пра розных мастакоў і іх работы. Кожны мастак вылучаецца сваімі асаблівымі рысамі, якія робяць яго карціны ўнікальнымі. Мне асабліва спадабалася работа Дзмітрыя Алейніка „Край белых буслоў“. Гэта карціна нагадвае аб чымсьці родным і блізкім», — падзялілася сваімі ўражаннямі аб выставе першакурсніца Анастасія Пяшко.

Дзмітрый Доўгаль, куратар групы 4122231
факультэта пачатковай і музычнай адукацыі


© 2024 Факультет начального и музыкального образования
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1а, 212022 г. Могилев, Республика Беларусь