22 красавіка 2024 года на факультэце пачатковай і музычнай адукацыі прайшла традыцыйная метадычная алімпіяда, у якой прынялі ўдзел студэнты 3-га курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя». Адметнасцю сёлетняга мерапрыемства стала тое, што ўпершыню інтэлектуальнае выпрабаванне прайшло па дысцыплінах новага модуля вучэбных планаў — «Методыка філалагічнай адукацыі малодшых школьнікаў».
Складальнікі алімпіяды, дацэнт А. А. Свірыдзенка і старшы выкладчык Д. А. Доўгаль, адзначылі, што яна, з аднаго боку, дапамагае выявіць адораных і матываваных студэнтаў, а з другога — дазваляе скарэкціраваць падрыхтоўку будучых спецыялістаў пры выкладанні дысцыплін вучэбнага модуля.
Узнагароджанне пераможцаў прайшло перад пленарным пасяджэннем канферэнцыі «Маладая навука – 2024». Дыпломам 1 ступені адзначана студэнтка групы Н-32 Алена Гаравік. Другое месца падзялілі Громава Святлана (Н-31) і Шынкарэнка Наталля (Н-32), трэцяе — Пусікава Алёна (Н-32) і Шаварава Кацярына (Н-32).
Кафедра тэорыі і методыкі пачатковай адукацыі, як арганізатар мерапрыемства, дзякуе ўсім удзельнікам і шчыра віншуе пераможцаў!