8 чэрвеня студэнты 3 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Вандруй. Адчуй. Натхняйся», мэта якой – папулярызаваць унутраны турызм і знаёміць з турыстычнымі аб’ектамі Беларусі. Нагодай для наведвання выставы дзіцячай і сямейнай фатаграфіі «У Шчасця дзіцячы твар!» у выставачнай зале Музея гісторыі горада Магілёва сталі заключныя практычныя заняткі па дысцыпліне «Педагагічная рыторыка». Фотаработы сучаснай мастачкі Алены Волкавай сталі асновай для вусных выказванняў пра каштоўнасць дзяцінства, сям’і, бацькоўскай зямлі.
Д. А. Доўгаль,
старшы выкладчык кафедры тэорыі
і методыкі пачатковай адукацыі