11 верасня студэнты 2-га курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» наведалі Магілёўскую абласную бібліятэку імя У. І. Леніна. У межах дзён адчыненых дзвярэй супрацоўнікі ўстановы культуры правялі для студэнтаў нашага факультэта пазнавальную гульню-віктарыну «Знак якасці», прымеркаваную да абвешчанага ў Беларусі Года якасці.

Будучыя настаўнікі даведаліся пра гісторыю паўстання Дзяржаўнага знака якасці, пазнаёміліся з мэтамі Года якасці ў нашай краіне, узгадалі вядомыя беларускія прадпрыемствы, якія славяцца сваёй прадукцыяй у нашай краіне і за яе межамі.

Д. А. Доўгаль, А. А. Свірыдзенка,
куратары вучэбных груп Н-21 і Н-22 ФПіМА


© 2024 Факультет начального и музыкального образования
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1а, 212022 г. Могилев, Республика Беларусь