Студэнты 2-га курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» наведалі пастаянную экспазіцыю «Зямлі роднай кругавод», размешчаную ў Магілёўскім музеі этнаграфіі. Судакрануцца з традыцыямі і звычаямі беларусаў Падняпроўя дапамог пазнавальны квест «Традыцыйны народны побыт: словы і рэчы», распрацаваны і праведзены старшым выкладчыкам кафедры тэорыі і методыкі пачатковай адукацыі Д. А. Доўгалем.

Будучыя настаўнікі не толькі пазнаёміліся з назвамі і прызначэннем гаспадарчых прылад і элементаў інтэр’еру, але і паспрабавалі праявіць сябе ў ролі экскурсаводаў, якім трэба зацікавіць малодшых школьнікаў традыцыйнай народнай культурай.


© 2024 Факультет начального и музыкального образования
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1а, 212022 г. Могилев, Республика Беларусь