19 і 20 снежня 2024 года на базе ДУА «Сярэдняя школа № 42» адбыліся прафарыентацыйныя сустрэчы з вучнямі 11-х класаў, арганізатарамі якіх выступілі намеснік дэкана па вучэбнай рабоце факультэта пачатковай і музычнай адукацыі Чаркасава Ю. П. і дацэнт кафедры тэорыі і методыкі пачатковай адукацыі Карпечкіна Д. А. У мерапрыемствах прымалі актыўны ўдзел студэнты 2 курса спецыяльнасці «Музычная адукацыя» Лістраценка Лізавета і Філоненка Паліна і студэнты 4 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» Хлышчанка Святлана, Аўчыннікава Ганна, Чумак Аляксандра і Ткачова Ліка.
Асноўная мэта сустрэч — дапамагчы выпускнікам вызначыцца з будучай прафесіяй, зрабіць правільны выбар. Вучняў пазнаёмілі са структурай МДУ імя А. А. Куляшова, яго асноўнымі падраздзяленнямі. Студэнты ўніверсітэта прадставілі школьнікам цікавую і змястоўную прэзентацыю пра ўсе факультэты, акцэнтаваўшы ўвагу на працэсе навучання і перспектывах далейшага працаўладкавання.
Пра жывую зацікаўленасць школьнікаў сведчыла вялікая колькасць пытанняў не толькі пра вучэбны працэс, але і адносна магчымасці ўдзелу ў навуковых праектах і конкурсах.
Арганізацыя падобных прафарыентацыйных мерапрыемстваў — выдатная магчымасць умацаваць сувязі паміж школай і вышэйшай навучальнай установай, дапамагчы выпускнікам свядома падысці да выбару будучай прафесіі і адаптавацца да жыцця ва ўмовах сучаснага гарамадства.