20 лютага 2025 года напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў чытальнай зале ўніверсітэцкай бібліятэкі прайшла традыцыйная віктарына, якая сабрала аматараў беларускай мовы. Удзельнікамі спаборніцтва, арганізаванага кафедрай тэорыі і методыкі пачатковай адукацыі, сталі 8 каманд спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» нашага факультэта, а таксама запрошаныя госці — студэнты аддзялення беларускай філалогіі.

Будучыя настаўнікі роднай мовы вытрымалі ўсе выпрабаванні, а кампетэнтнае журы вызначыла пераможцаў. Найлепшы вынік сёлета прадэманстравала каманда «Сваякі» (група Н-21) у складзе Кацярыны Антоненка, Дар’і Дубінінай, Вікторыі Петрусевіч і Анастасіі Пяшко.

Д. А. Доўгаль, старшы выкладчык
кафедры тэорыі і методыкі пачатковай адукацыі


© 2025 Факультет начального и музыкального образования
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1а, 212022 г. Могилев, Республика Беларусь