Штогод 21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы.
Дзень роднай мовы ў Беларусі — гэта важнае свята, якое нагадвае нам пра каштоўнасць і багацце беларускай мовы і культуры.
Раніцай студэнты факультэта правялі акцыю: «Гаворым па-беларуску». Усім, хто ўваходзіў у корпус 1-а, было прапанавана перавесці слова з рускай мовы на беларускую.
Далей студэнты факультэта прынялі ўдзел у імпрэзе «Дала мне маці гэту мову» у чытальнай зале МДУ імя А. А. Куляшова, дзе выступілі Вікторыя Капыткова і Дзмітрый Паўлоўскі. Чытанне Вікторыяй Капытковай урыўка з апавядання Янкі Маўра «Завошта?» не пакінула абыякавым ні аднаго чалавека ў зале!