17 красавіка 2025 года ў межах дзён кафедры тэорыі і методыкі пачатковай адукацыі прайшла традыцыйная метадычная алімпіяда. Удзельнікі, студэнты 3-га курса спецыяльнасці “Пачатковая адукацыя”, спаборнічалі ў веданні дысцыплін вучэбнага модуля “Методыка філалагічнай адукацыі малодшых школьнікаў”.
Дацэнт А. А. Свірыдзенка і старшы выкладчык Д. А. Доўгаль, адказныя за правядзенне мерапрыемства, адзначылі, што алімпіяда для высокаматываваных студэнтаў выступае формай самарэалізацыі і самаактуалізацыі, а выкладчыкам дазваляе ўдасканаліць падрыхтоўку будучых педагогаў пры засваенні дысцыплін вучэбнага модуля.
Па выніках алімпіяды пераможцам спаборніцтва стала студэнтка групы Н-32 Кузняцова Паліна, другое месца заняла Альшэўская Яніна (група Н-31), а трэцяе месца падзялілі Карпянкова Ксенія (Н-32) і Журава Таццяна (Н-31).
Кафедра тэорыі і методыкі пачатковай адукацыі дзякуе ўсім удзельнікам і шчыра віншуе пераможцаў!
Д.А.Доўгаль, старшы выкладчык
кафедры тэорыі і методыкі пачатковай адукацыі