10 верасня студэнты 3-га курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» наведалі Музей Славы Магілёўшчыны.

Новы музей уяўляе сабой сучасны культурна-адукацыйны цэнтр, створаны з выкарыстаннем інтэрактыўных тэхналогій і мультымедыйных распрацовак. Ён вылучаецца высокім узроўнем якасці выкарыстаных матэрыялаў і арыгінальнасцю архітэктурна-мастацкага афармлення. У ім прадстаўлена 16 музейных экспазіцый: «Магілёў даваенны. Напярэдадні…», «Пачатак вайны… Арганізацыя абароны Магілёва», «Баі на Буйніцкім полі. Легендарны 388-ы стралковы полк С. Ф. Куцепава», «Падпольны рух», «Вызваленне Магілёўскай вобласці» і іншыя.

Візіт стаў данінай павагі людзям, якія змагаліся за мірную будучыню нашай Радзімы.

Д. А. Доўгаль, А. А. Свірыдзенка,
куратары вучэбных груп 4122231 і 4122232


© 2025 Факультет начального и музыкального образования
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1а, 212022 г. Могилев, Республика Беларусь