
Студэнты факультэта прынялі ўдзел у творчапй імпрэзе, прысвечанай памяці Народнага паэта БССР Аркадзя Аляксандравіча Куляшова, якая адбылася ў нашым універсітэце, што носіць яго імя.
Мерапрыемства падрыхтавана сумесна са студэнтамі гісторыка-філалагічнага факультэта і факультэта педагогікі і псіхалогіі дзяцінства пад кіраўніцтвам намеснікаў дэканаў па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце.
Адкрыла імпрэзу Старшыня пярвічнай арганізацыі МДУ імя А. А. Куляшова ГА «Беларускі саюз жанчын» А. А. Башаркіна, дэкан факультэта педагогікі і псіхалогіі дзяцінства. Яна звярнула ўвагу на асаблівую актуальнасць творчасці А. Куляшова ў Год беларускай жанчыны. Перад прысутнымі таксама выступілі намеснікі дэканаў І. М. Ячмянёва, Т. І. Борбат, Ю. В. Алянькова, адзначыўшы, што паэзія А. Куляшова ўвайшла ў залаты фонд нацыянальнай літаратуры ХХ стагоддзя Ю. В. Алянькова прачытала баладу А. Куляшова «Маці».
Творчасць А. Кулешова натхняе многія пакаленні чытачоў. Не страціла яно сваёй магутнай прыцягальнай сілы і сёння.

















