
19 лютага на факультэце пачатковай і музычнай адукацыі прайшло традыцыйнае мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы. Студэнты ўсіх груп спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» сустрэліся на штогадовай віктарыне, каб праверыць свае веды па беларускай мове і літаратуры. Выкладчыкі кафедры тэорыі і методыкі пачатковай адукацыі распрацавалі сцэнарый мерапрыемства, арганізавалі яго правядзенне і аб’ектыўна ацанілі выступленне кожнай каманды. Найвышэйшага выніку сёлета дасягнулі «Буслікі» — каманда групы Н-32, а прызы і сувеніры атрымалі ўсе ўдзельнікі гульні.
Д. А. Доўгаль, старшы выкладчык
кафедры тэорыі і методыкі пачатковай адукацыі






















