
15 мая 2026 года ў групе 4122231 прайшла куратарская гадзіна з удзелам дэкана факультэта А. В. Іванова. Мерапрыемства было прысвечана важным дзяржаўным святам, якія адзначаюцца ў маі: Дню Перамогі, Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, Дню сям’і.
Звяртаючыся да студэнтаў, Аляксей Валер’евіч распавёў пра лёсы сваіх продкаў, якія прайшлі Вялікую Айчынную вайну, перажылі цяжкасці акупацыі і пасляваеннага перыяду аднаўлення краіны. Дэкан заклікаў трэцякурснікаў шанаваць памяць пра мінулае і годна працягваць слаўныя традыцыі, закладзеныя многімі пакаленнямі жыхароў нашай краіны.
Студэнты выступілі з паведамленнямі пра дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь, раскрылі гісторыю паўстання і ідэйны змест гімна, герба і сцяга, падзяліліся карыснай інфармацыяй, якую можна выкарыстоўваць пры распрацоўцы выхаваўчых мерапрыемстваў у пачатковых класах.
Д. А. Доўгаль, старшы выкладчык
кафедры тэорыі і методыкі пачатковай адукацыі












