- Персональный профиль в Академии Google
- Электронный архив публикаций:
Руклянскі, Д. А. - Список публикаций
Дзмітрый Аляксандравіч Руклянскі нарадзіўся 05.07.1994 г. у горадзе Оршы. У 2017 г. закончыў з адзнакай гісторыка-філалагічны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. У 2017 г. паступіў і ў 2018 г. закончыў магістратуру пры кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Мовазнаўства». Тэма магістарскай дысертацыі «Языковые особенности поэтических текстов А. Аврутина и Б. Спринчана» (навуковы кіраўнік — кандыдат філалагічных навук А. А. Балтоўская). Працаваў выкладчыкам на кафедры беларускай і рускай моў (у далейшым кафедры пачатковай адукацыі і лінгвадыдактыкі) Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова (з верасеня 2017 г. па кастрычнік 2018 г.). У 2018 г. паступіў і ў 2021 г. закончыў аспірантуру пры кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства МДУ імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Беларуская мова». Тэма кандыдацкай дысертацыі «Мова і стыль эпісталярнай спадчыны Ф. С. Кміты-Чарнабыльскага» (навуковы кіраўнік — доктар філалагічных навук М. В. Абабурка).
Асноўныя выкладаемыя дысцыпліны:
«Беларуская мова», «Беларуская мова (прафесійная лексіка)», «Руская мова».
Сфера навуковых інтарэсаў:
Структурная лінгвістыка, гістарычная кампаратывістыка.