Региональная научно-практическая конференция студентов и аспирантов вузов Могилёвской области «Молодая наука – 2018»  (20.04.2018)

20 красавіка на факультэце пачатковай і музычнай адукацыі прайшла Рэгіянальная навукова-практычная канферэнцыя «Маладая навука – 2018», у якой прынялі ўдзел студэнты і выпускнікі МДУ імя А. А. Куляшова, навучэнцы Горацкага педагагічнага і Сацыяльна-гуманітарнага каледжаў, студэнты ЯДПУ імя К. Д. Ушынскага.

Пленарнае пасяджэнне адлюстравала тэматычную разнастайнасць навуковых даследаванняў, якія ажыццяўляюцца студэнтамі І і ІІ ступеняў вышэйшай адукацыі і выпускнікамі факультэта. Прысутныя з цікавасцю выслухалі і абмеркавалі выступленні магістра педагагічных навук, настаўніка СШ № 25 г. Магілёва Ганны Грышчанка (тэма «Развитие абстрактного мышления учащихся I–IV классов в процессе обучения математике»; навуковы кіраўнік Л. В. Лешчанка, дацэнт кафедры методыкі выкладання матэматыкі), магістранткі Настассі Цітовай («Формирование основ нравственной культуры личности младших школьников»; кіраўнік Г. С. Паддубская, дацэнт кафедры педагогікі і методыкі пачатковага навучання), студэнтак выпускнога курса Ангеліны Атрашонак («Формирование навыка чтения средствами коррекционных упражнений на I ступени общего среднего образования»; кіраўнік А. А. Свірыдзенка, дацэнт кафедры беларускай і рускай моў) і Паліны Домніч («Развитие творческих способностей у учащихся на I ступени общего среднего образования»; кіраўнік Т. А. Старавойтава, дацэнт кафедры педагогікі і методыкі пачатковага навучання) і студэнтак 3-га курса Алены Гармасар («Педагогическое проектирование развития музыкальности у младших школьников как социальная проблема», кіраўнік Б. А. Галяшэвіч, прафесар кафедры музычнага выхавання і харэаграфіі) і Ангеліны Васільцовай («Особенности постановки народно-сценического удмуртского танца „Гуртэктун“»; кіраўнік С. І. Груздова, старшы выкладчык кафедры музычнага выхавання і харэаграфіі).

Каля сотні маладых даследчыкаў прынялі ўдзел у працы пяці арганізаваных на факультэце секцый «Актуальныя праблемы дыдактыкі і методык пачатковай адукацыі», «Тэорыя і методыка выхавання малодшых школьнікаў», «Методыка выкладання беларускай і рускай моў», «Методыка выкладання матэматыкі» і «Методыка музычнага выхавання і харэаграфіі». Тэзісы найлепшых выступленняў рэкамендаваны да друку.

Намеснік дэкана па навуковай рабоце Д. А. Доўгаль


© 2024 Факультет начального и музыкального образования
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1а, 212022 г. Могилев, Республика Беларусь