Алімпіяда па прафесійнай падрыхтоўцы студэнтаў

19 красавіка на факультэце пачатковай і музычнай адукацыі прайшла традыцыйная алімпіяда па прафесійнай падрыхтоўцы студэнтаў, арганізатарамі якой выступілі кафедры беларускай і рускай моў і методыкі выкладання матэматыкі. Мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел студэнты перадвыпускнога курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя», дэманстравалі свае веды і ўменні па шэрагу спецыяльных дысцыплін: методыка выкладання рускай мовы і літаратурнага чытання, методыка выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання, методыка выкладання матэматыкі (распрацоўшчыкі заданняў — дацэнт А. А. Свірыдзенка, старшы выкладчык Д. А. Доўгаль і дацэнт Л. В. Лешчанка).

Інтэлектуальнае спаборніцтва прынесла наступныя вынікі: дыпломам І-ай ступені ўзнагароджана Анастасія Нятылька, якая прадэманстравала грунтоўную падрыхтоўку па ўсіх названых дысцыплінах, дыплом ІІ-ой ступені атрымала Вольга Вялічка, ІІІ-яй — Настасся Сямутнік. Акрамя таго, асобнымі прызамі адзначаны тыя студэнты, якія дабіліся найлепшых вынікаў па асобных прадметах: Чарнякова Наталля — методыка выкладання матэматыкі, Марозава Вікторыя — методыка выкладання рускай мовы, Новікава Карына — методыка выкладання беларускай мовы. Усе пераможцы былі ўганараваны дыпломамі і падарункамі на пленарным пасяджэнні канферэнцыі «Маладая навука – 2018».

Старшы выкладчык кафедры
беларускай 
і рускай моў
Д. А. Доўгаль


© 2024 Факультет начального и музыкального образования
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1а, 212022 г. Могилев, Республика Беларусь